Аўкштайты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўкштайты (лет. Aukštaičiai) — сучасная этнаграфічная група летувісаў на ўсходзе і ў цэнтры Летувы. Паводле летувіскіх этнографаў, займаюць пераважна тэрыторыю афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція» і, паводле летувіскіх мовазнаўцаў, гавораць на адной зь дзьвюх дыялектных групаў летувіскай мовы — аўкштайцкай.
Хоць існуе толькі адзін гістарычны дакумэнт, дзе ўпамінаюцца «аўкштоты» («аўкштайты»), а ў XIX ст. гэтай назвы (як і геаграфічнай назвы «Аўкштота») ліцьвіны[lower-alpha 1] і жамойты[lower-alpha 2] ня ведалі і не ўжывалі, некаторыя сучасныя археолягі рэтраспэктыўна называюць «аўкштайтамі» насельніцтва, якое стварыла археалягічныя культуры, што займаюць тэрыторыю цэнтральнай Летувы, а некаторыя навукоўцы рэтраспэктыўна ўжываюць датычна стваральнікаў адпаведных археалягічных культураў азначэньне «група балтыйскіх плямёнаў аўкштайты»[3].