From Wikipedia, the free encyclopedia
Ахалцыхэ (па-грузінску: ახალციხე) — горад на поўдні Грузіі, адміністрацыйны цэнтар Ахалцыскага раёну і краю Самцхе-Джавахэці. Насельніцтва на 2016 год — 15 000 чалавек.
Ахалцыхэ | |||||
груз. ახალციხე | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | XII стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1840 | ||||
Краіна: | Грузія | ||||
Край: | Самцхе-Джавахэці | ||||
Муніцыпалітэт: | Ахалцыхэ | ||||
Вышыня: | 1029 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 15 000 чал. (2016) | ||||
Часавы пас: | UTC+4 | ||||
Тэлефонны код: | +995 365 | ||||
Паштовы індэкс: | 383750 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°38′20.00″ пн. ш. 42°59′10.00″ у. д. | ||||
Ахалцыхэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://akhaltsikhe.gov.ge |
Заснаваны ў першай палове XII стагодзьдзя. З XIV стагодзьдзя і да 1580-х гадоў зьяўляўся цэнтрам культуры, палітыкі й эканомікі вобласьці Самцхе-Джавахэці й рэзыдэнцыяй атабэгаў з роду Джакэлі. У 1579 годзе трапіў пад уладу Асманскай імпэрыі.
У 1810 годзе Тамаз Арбэліяні ўдзельнічаў у паходзе на Ахалцыхэ разам з генэралам А. Тармасавым, і пасьля дзесяцідзённай аблогі быў вымушаны адыйсьці да Баржомскай цясьніны, у якой яго ваяры знайшлі баржомскія мінэральныя крыніцы. У выніку расейска-турэцкае вайны 1828—1829 гадоў Ахалцыхэ адыйшоў да Расеі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.