From Wikipedia, the free encyclopedia
Ара́нчыцы[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 13 км на поўдзень ад Пружанаў, 1 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 803 жыхары, 346 двароў.
Аранчыцы | |
трансьліт. Arančycy | |
Крыжаўзьвіжанская царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Лінаўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 803 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 346 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225149[2] |
СААТА: | 1256835036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′49.6″ пн. ш. 24°32′18.7″ у. д. |
± Аранчыцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад роду Аранскіх, якія пасяліліся тут у XVI стагодзьдзі, а іхняё найменьне ў сваё чаргу паходзіць ад роду дзейнасьці, якім яны займаліся — «араць»[4].
За часам караля Жыгімонта Аўгуста Аранскія залажылі тут маёнтак і ў 1560 року збудавалі драўляны палац на цагляным падмурку. Па імі ўласьнікаў мясцовасьць атрымала назву Аранчыцы. Пазьней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасьля ў якасьці пасагу дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстаньня Касьцюшкі. Ягоны партрэт у мундзіры паручніка пешай літоўскай гвардыі вісеў у Аранчыцах да 1939 року[5].
За расейскім часам — у Лінаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, зь вёскай Лінёўка 487 дзесяцін, царква[6]. Маёнтак[7] Утгафаў Лінёва, 869 дзесяцін[8]. У 1886 року ў вёсцы 384 жыхары, 38 двароў, праваслаўная царква, піцейны дом. Паводле перапісу 1897—523 жыхары, 73 двары. На пачатку XX стагодзьдзя 429 жыхароў.
У 1906 року адбылося хваляваньне сялянаў Аранчыцаў і вакольных вёсак, жорстка здушанае ўладамі, 20 чалавек кінутыя ў турму.
За польскім часам — вёска[9] і фальварак у гміне Лінова Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[10]. У 1921 року ў вёсцы 371 жыхар, 71 двор, у фальварку 35 жыхароў, 4 дамы.
У верасьні-кастрычніку 1939 року бальшавікі зьнішчылі сядзібу Ляжэнскіх. Магіла Юзэфы Ляжэнскай (з Дэрамэраў) знаходзіцца на каталіцкіх могілках у Пружане[5]. З 15 студзеня 1940 вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
У 1940 годзе з чыгуначнай станцыі Аранчыцы адбываліся дэпартацыі насельніцтва далучанай Заходняе Беларусі ў Архангельскую і Кустанайскую вобласьці РСФСР[11].
Чыгуначная станцыя Аранчыцы на лініі Берасьце — Баранавічы.
Аўтамабільныя дарогі Н528 Аранчыцы — Бакуны — Вінец і Н551 Аранчыцы — Млынок[13].
У вёсцы дзейнічае Аранчыцкі дом фальклёру, які ладзіць абрад «Юр’я»[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.