запаленьне апэндыксу From Wikipedia, the free encyclopedia
Апэндыцы́т (кабылянец[3]; лац. appendicitis[4]) — запаленьне чэрвепадобнага адростка сьляпой кішкі (апэндыкса). Адно з найбольш частых, якія патрабуюць хірургічнага лекаваньня, захворваньняў чэраўнай паражніны.
Апэндыцыт | |
Файл:Gray1073.png, Acute appendicitis Gross pathology.jpg | |
Спэцыяльнасьць | агульная хірургія |
---|---|
Сымптомы | рвота, анарэксія, боль у жываце, млоснасьць |
Фактары рызыкі | курэньне[d][1] |
Лекі | мэрапэнэм[d][2] |
Апэндыцыт у Вікісховішчы |
Да разьвіцьця апэндыцыту вядзе зьменлівы расклад харчаваньня, заражэньні, парушэньні кровазабесьпячэньня чэрвепадобнага адростка, запаленьне кішачніка, глісная хвароба[5].
Нядужасьць выяўляецца праз боль у верхняй палове жывата з наступным перамяшчэньнем управа і ўніз, пачуцьцё цяжару, млоснасьць, павышэньне тэмпэратуры, ваніты, аднаразовае вадкае спаражненьне і зьнікненьне апэтыту. Боль у правым падрабрыньні аддае ў сьпіну і задні праход[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.