![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/OrangeBloss_wb.jpg/640px-OrangeBloss_wb.jpg&w=640&q=50)
Апэльсін
цытрусавае дрэва і яго плод / From Wikipedia, the free encyclopedia
Апэльсі́н (таксама апэльсын; бел. дыялект. і гіст. памаранча, памаранец; па-лацінску: Citrus sinensis) — вечназялёнае цытрусавае дрэва і яго плод.
Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Апэльсін | |
![]() Кветкі і плады апэльсіна | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двудольныя |
Атрад | Сапіндакветныя |
Сямейства | Рутавыя |
Падсямейства | Цытрусавыя |
Род | Цытрус |
Від | Апэльсін |
Бінамінальная намэнклятура | |
Citrus sinensis | |
Закрыць
Расьце ў трапічных і субтрапічных краінах, цепла- і вільгацелюбівая расьліна. У наш час да найлепшых гатункаў належаць апэльсіны з рэгіёну Міжземнага мора й Каліфорніі. У Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і як пакаёвую расьліну.