Апошні з магіканаў
раман Джэймза Фэнімара Купэра / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Апо́шні з магіка́наў: гісто́рыя 1757 го́ду» (па-ангельску: The Last of the Mohicans: A Narrative of 1757) — гістарычны раман Джэймза Фэнімара Купэра 1826 року. Гэта другая, найбольш вядомая кніга зь пяцікніжжа «Апавяданьні пра Скураную Панчоху».
Апошні з магіканаў | |
The Last of the Mohicans | |
Ілюстрацыя з выданьня 1896 року. Сцэна бойкі Сакалінага Вока (пад выглядам мядзьведзя) з Магўа ў пячоры, дзе трымалі ў палоне Эліс. | |
Жанр: | Гістарычны раман |
---|---|
Аўтар: | Джэймз Фэнімар Купэр |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | люты 1826 |
Выдавецтва: | H.C. Carey & I. Lea |
Сэрыя: | «Апавяданьні пра Скураную Панчоху» |
Папярэдні твор: | «Піянэры» (1823) |
Наступны твор: | «Прэрыя» (1827) |
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Апошні з магіканаў (неадназначнасьць).
Дзеяньне «Апошняга з магіканаў» адбываецца ў 1757 року ў часе вайны французаў ды індзейцаў (Сямігадовай вайны) супраць Вялікабрытаніі за кантроль у Паўночнай Амэрыцы. У ходзе вайны і французы, і брытанцы карысталіся дапамогай індзейцаў, асабліва французы, якія ў паўночна-ўсходняй Амэрыцы значна саступалі ў колькасьці брытанскім каляністам.
Дзьве дачкі палкоўніка Манро — Эліс і Кора — спрабуюць прайсьці празь нетры нью-ёрскіх лясоў да бясьпечнага форту Ўільям Генры. У суправаджаючым іх караване знаходзяцца таксама каляніст Натаніель Бампа, маёр Данкан Гэйўард, індзейцы Чынгачгук і Ункас (які й ёсьць апошнім з магіканаў).
Раман стаў адным з самым папулярных на ангельскай мове, шматразова адаптаваны для фільмаў, тэлевізіі ды мультфільмаў на розных мовах.