Апастрофа
зварот да непрысутнай асобы або пэрсаніфікаванага аб’екта / From Wikipedia, the free encyclopedia
Апастро́фа (па-грэцку: ἀποστροφή — адхіленьне ад тэмы) — зварот паэта да памерлай ці адсутнай асобы, як да прысутнай:
- Іду, як заўсёды, ў купалаўскі сад,
- Падняўшы каўнер і насупіўшы кепку.
- А ў садзе шуміць залаты лістапад…
- Шапчу я: Іван Дамінікавіч, кепска…
(П. Панчанка. «Творчасьць»)
- Апастрофа — гэта і зварот да нейкага прадмета ці зьявы, як да чалавека:
- Пушчай ідзеш ці пусткаю,
- Дома, ў чужой зямлі,
- Песьня, будзь беларускаю
- І пад вясельнай хусткаю,
- І ў баявым шынялі.
(М. Лужанін. «Дарога песьні»)