Антоні Фіялкоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анто́ні Фіялко́ўскі (па-польску: Antoni Fijałkowski; 13 чэрвеня 1797, Лепель, Віцебская губэрня — 1883) — рымска-каталіцкі дзяяч.
Антоні Фіялкоўскі | |
Адукацыя |
|
---|---|
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 13 чэрвеня 1797(1797-06-13) |
Памёр | 11 лютага 1883(1883-02-11) (85 гадоў) |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Навучаўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі, у галоўнай духоўнай сэмінарыі пры Віленскім ўнівэрсытэце. Прафэсар багаслоўскіх навук і касьцёльнае гісторыі ў Віленскай дыяцэзіяльнай сэмінарыі й Віленскім унівэрсытэце, а пасьля яго закрыцьця — у Віленскай каталіцкай духоўнай акадэміі (рэктар ад 1842). Ад 25 чэрвеня 1858 тытулярны біскуп Тэнэсуса й дапаможны біскуп Камянецкае дыяцэзіі. Ад 23 сакавіка 1860 камянецкі біскуп, ад 23 лютага 1872 магілёўскі арцыбіскуп. Садзейнічаў пашырэньню расейскае мовы сярод каталіцкага насельніцтва, браў удзел у складаньні першага каталіцкага катэхізысу на расейскай мове. Ягонымі клопатамі ў Санкт-Пецярбургу былі заснаваныя мітрапаліцкі касьцёл і дыяцэзіяльная сэмінарыя, якой ён запаветваў усю сваю багатую бібліятэку.
Папярэднік Тымаці Клемэнт Сьміт |
Тэнэсускія біскупы 1858—1860 |
Наступнік Карлёс Эчэніке Альтаміра |
Папярэднік Мікалай Гурскі |
Камянецкія біскупы 1860—1867 |
Наступнік Пётар Манькоўскі |
Папярэднік Вацлаў Жылінскі |
Магілёўскія арцыбіскупы 1872—1883 |
Наступнік Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі |