![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Antonov_An-225_at_Farnborough_1990_airshow_%25282%2529.jpg/640px-Antonov_An-225_at_Farnborough_1990_airshow_%25282%2529.jpg&w=640&q=50)
Ан-225 Мрыя
савецкі стратэгічны транспартны самалёт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Анто́наў Ан-225 «Мры́я» (укр. Ан-225 «Мрія»; бел. мара, унутранае пазначэньне: выраб 402, па кадыфікацыі НАТО: анг. Cossack — бел. Казак) — транспартны самалёт звышвялікай грузападымальнасьці, распрацаваны АКБ імя Антонава. Кіраўнік праекту — Віктар Талмачоў. Самалёт быў спраектаваны і пабудаваны на Кіеўскім мэханічным заводзе ў 1984—1988 гадах. Першы палёт быў зьдзейсьнены 21 сьнежня 1988 г.
Ан-225 «Мрыя» | |
![]() | |
Тып | грузавы самалёт |
---|---|
Распрацоўнік | «Антонаў» |
Вытворца | «Антонаў» (Украіна) |
Галоўны канструктар | Пятро Балабуеў(uk) |
Першы палёт | 21 сьнежня 1988 (35 гадоў таму) |
Пачатак эксплюатацыі | 22 сакавіка 1989 (35 гадоў таму) |
Канец эксплюатацыі | 27 лютага 2022 (2022-02-27T01) |
Статус | зьнішчаны |
Асноўныя эксплюатанты | «Авіялініі Антонава(uk)» |
Гады вытворчасьці | 1988 |
Усяго выраблена | 1 |
Сайт | antonov.com/histo… (укр.) antonov.com/en/hi… (анг.) |
Ан-225 «Мрыя» — самы вялікі ў сьвеце самалёт максымальнай узьлётнай масай 640 т. Памер грузавога адсеку «Мрыі» большы за працягласьць першага палёту братоў Райтаў. Міжнародная фэдэрацыя паветраплаваньня ўнесла Ан-225 у Кнігу рэкордаў Гінэса.
Першапачаткова былі запраектаваныя 2 машыны, адзін асобнік не дабудаваны. Другі выкарыстоўваўся ўкраінскай кампаніяй «Авіялініі Антонава». 27 лютага 2022 року быў зьнішчаны ў часе расейскага нападу на аэрапорт Гастомлю[1].