савецкі і расейскі актор From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Васільевіч Мягкоў (па-расейску: Андре́й Васи́льевич Мягко́в; 8 ліпеня 1938, Ленінград — 18 лютага 2021, Масква) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно. Народны артыст РСФСР (1986). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1979). Пісьменьнік у жанры дэтэктыву. Дзіцём быў жыхаром блякаднага Ленінграду.
Андрэй Мягкоў | |
Дата нараджэньня | 8 ліпеня 1938[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 лютага 2021[2][3] (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, пісьменьнік, маляр, пэдагог, тэатральны пэдагог, тэатральны рэжысэр |
Месца працы | |
Жанры | партрэт |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0616556 |
У 1965-м ён скончыў Школу-студыю МХАТ. Пасьля гэтага паступіў у тэатар «Современник», а ў 1977 годзе перайшоў у Маскоўскі мастацкі тэатар (МХТ) імя Чэхава. У тэатры Мягкоў сыграў каля 30 роляў, у тым ліку ў такіх спэктаклях, як «Чайка», «Качынае паляваньне», «Дзядзька Ваня», «Тры сястры». За ролю Кулыгіна ў гэтай п’есе ён быў уганараваны прэміяй Станіслаўскага. У 2004 годзе за працу ў спэктаклі «Мяшчане» Мягкоў атрымаў прэмію «Чайка» у намінацыі «Найлепшы акторскі дуэт», разам з Алай Пакроўскай.
У кіно ўпершыню зьняўся ў 1965 годзе ў ролі дантыста Часнакова ў камэдыі «Прыгоды зубнога ўрача». Шмат гадоў здымаўся ў рэжысёра Эльдара Разанава, у тым ліку ў фільмах «Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай!», «Службовы раман», «Гараж» і «Жорсткі раманс».
Акрамя камэдыйных роляў у яго актыве маецца дастатковая колькасьць буйных драматычных роляў, такіх як Алёша ў «Братах Карамазавых» Івана Пыр’ева, Аляксей Васільевіч у «Днях Турбіных» Уладзіміра Басава, вучоны-кар’ерыст Швыркоў ў драме Марлена Хуцыева «Пасьляслоўе».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.