![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/Bufo_periglenes1.jpg/640px-Bufo_periglenes1.jpg&w=640&q=50)
Земнаводныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Земнаводныя або амфібіі[1] (па-лацінску: Amphibia) — адна з клясаў хрыбетных жывёлаў. Налічвае прыкладна 5 тысячаў відаў. Гэта фактычна першыя наземныя хрыбетнікі, якія, праўда, яшчэ не зусім парвалі з вадзяным асяродзьдзем, падчас індывідуальнага разьвіцьця яны праходзяць вадзяную стадыю, на якой маюць жабры і жывуць у вадзе, а сталыя асобіны, як дадатковы орган дыханьня выкарыстоўваюць пакрытую сьлізам скуру і жывуць на сушы.
Земнаводныя | |
![]() Рапуха Bufo periglenes | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Земнаводныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Amphibia | |
Самыя раньнія земнаводныя эвалюцыянавалі ў дэвонскі пэрыяд ад лопасьцепёрых рыбаў, якія выкарыстоўвалі свае моцныя, кастлявыя рэбры як сродак перамяшчэньня на сушы[2]. Земнаводныя былі галоўнымі драпежнікамі ў каменнавугальны й пэрмскі пэрыяды[3], але пазьней яны сутыкнуліся з канкурэнцыяй з боку іхных нашчадкаў, рэптыліяў, якія былі лепш прыстасаваныя да жыцьця на сушы. Шматлікія віды земнаводныя вымерлі падчас масавага пэрмскага выміраньня.