From Wikipedia, the free encyclopedia
Амбаса́да Белару́сі ў Няме́ччыне (па-нямецку: Botschaft der Republik Belarus in der Bundesrepublik Deutschland, беларускі афіцыйны правапіс: Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія) зьяўляецца дыпляматычнай місіяй Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччыне і знаходзіцца ў Бэрліне. Беларускім амбасадарам у Нямеччыне да 2024 году зьяўляўся Дзяніс Сідарэнка.
Амбасада Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччыне | |
Будынак амбасады Беларусі ў Нямеччыне | |
Дата ўтварэньня | 1994 г. |
---|---|
Каардынаты |
Am Treptower Park 32, 12435, Бэрлін, Нямеччына |
Сайт | germany.mfa.gov.by/be/ |
У 1919—1925 гг. у Бэрліне дзейнічала надзвычайная дыпляматычная місія Беларускае Народнае Рэспублікі[1]. Нягледзячы на тое, што БНР не атрымала афіцыйнага прызнаньня з боку Нямеччыны, яе дыпляматычная місія была зарэгістраваная ў нямецкім Міністэрстве замежных справаў у сакавіку 1919 г.[1] Прадстаўнікі БНР мелі афіцыйныя кантакты зь нямецкім урадам[2] і сустракаліся зь нямецкім міністрам замежных справаў Вальтарам Зімансам[3]. Місія займалася дапамогай ваеннапалонным беларусам, распаўсюджвала інфармацыю пра Беларусь у нямецкім грамадзтве. Пры дыпляматычнай місіі дзейнічала Беларускае прэсавае бюро.
У 1923 г. Нямеччына ўсталявала фармальныя дыпляматычныя адносіны з кантраляванай бальшавікамі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай[4]. Практычна дзьвюхбаковых адносінаў не вялося, амбасадаў у Менску і Бэрліне адкрыта не было.
Пасьля распаду СССР і аднаўленьня незалежнасьці Беларусі дыпляматычныя стасункі зь Нямеччынай былі адноўленыя з спасылкай на стасункі, усталяваныя ў 1923 годзе[4].
У 1994 годзе ў прысутнасьці амбасадара Пётры Садоўскага, міністра замежных справаў Беларусі Пятра Краўчанкі і статс-сакратара міністэрства замежных справаў Нямеччыны Дытэра Каструпа была афіцыйна адкрытая амбасада Беларусі ў Нямеччыне. Яна разьмяшчалася ў тагачаснай сталіцы Боне па адрасе Fritz-Schäffer-Straße 20[5].
У 1996 г. амбасада была пераведзеная ў Бэрлін пасьля таго, як туды была перанесеная сталіца Нямеччыны.
Амбасада займае дзьве вілы XIX стагодзьдзя ў раёне бэрлінскага Трэптаў-парка. Адна зь іх да Другой Сусьветнай вайны была жылым домам, а ў часы камуністычнай Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі — паштовым аддзяленьнем[6].
Другі будынак вядомы як «Віла Люізэ» і быў пабудаваны архітэктарам Паўлем Гёфхенам у 1888 г. Нямецкі паэт Тэадор Фантанэ згадвае гэты дом у сваіх «Падарожжах па Брандэнбургу»[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.