рака ў Паўднёвай Амэрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Амазо́нка (Rio de las Amazonas, Río Amazonas) — адна з найдаўжэйшых рэк у сьвеце, знаходзіцца ў Паўднёвай Амэрыцы, мае найбуйнейшы рачны басэйн (паверхня басэйна 7 млн км²) і найбольшыя водныя рэсурсы.
Уздоўж ракі растуць трапічныя лясы. Назва хутчэй за ўсё мае паходжаньне ад няправільнага пераклада назвы amacunu — «мядзьведзь водных хмур», якую распаўсюдзіў у Эўропе пасьля 1540 году Гіспан Арэлан, які першы праплыў з Андаў да вусьця.
Даўжыня ракі заўсёды была спрэчнай. Вымярэньне ўскладнялася ня толькі вызначэньнем ракі (сярод больш за 1000 прытокаў), але і дасягненьне да ўкрытых у недасяжных тэрыторыях вытокаў. У 2001 годзе была пацьверджана інфармацыя, паводле якой рака мае даўжыню 7025 км, паводле бразыльскіх зьвестак, раней прызнаваных дакладнымі, рака мае даўжыню 6515 км, а раней даўжынёй прызнавалі 6400 км.
Амазонка цячэ па тэрыторыі Пэру, Бразыліі і часткова, як памежная рака праз Калюмбію. Вытокі Амазонкі знаходзяцца ў Андах, потым рака цячэ на ўсход праз Амазонскую нізіну. Амазонка мае некалькі вытокавых рэк, у залежнасьці ад прыняцьця адной зь іх за галоўную мяняецца і даўжыня. Часьцей за галоўную раку прымаюць Укаялі, радзей Мараньнён.
У сярэднім цячэньні, ад упадзеньня Явары да ўпадзеньня Рыё Нэгра, Амазонка мае назву Solimões. Шырыня ракі ў сярэднім цячэньні даходзіць да 20 км, у ніжнім цячэньні да 100 км. Вусьце Амазонкі мае выгляд вялікай дэльты зь ілістымі, аддзеленымі адзін ад аднаго рукавамі. Найвялікшы рукаў мае пачатак за 350 км ад акіяна. У вусьці рака мае шырыню каля 80 км.
Максымальны расход вады ў вусьці даходзіць да 300 тыс. м³/с (сярэднегадавы каля 120 тыс м³/с). Так вялікая маса прэснай вады выклікае апрасьненьне акіянічнай вады на адлегласьці да 400 км ад вусьця.
Амазонка суднаходная рака на працягу 4300 км і яна зьяўляецца асноўным шляхам, які злучае паўднёвую частку Паўднёвай Амэрыкі. Караблі з водавымяшчэньнем да 5000 тон даходзяць да Манаўсу, а да 3000 тон нават да пэруанскага Ікуітасу.
Амазонка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.