![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b1/Aleksandra_Natalli-%25C5%259Awiat_w_Kole.jpg/640px-Aleksandra_Natalli-%25C5%259Awiat_w_Kole.jpg&w=640&q=50)
Аляксандра Наталі-Сьвят
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандра Наталі-Сьвят (па-польску: Aleksandra Krystyna Natalli-Świat; нар. 20 лютага 1959 году ў Абарніках Сьлёнскіх — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі палітык, дэпутат Сойму 5-га й 6-га скліканьняў (2005—2010).
Хуткія факты Дэпутат Сойму Польшчы, Прэзыдэнт: ...
Аляксандра Наталі-Сьвят | |
![]() Аляксандра Наталі-Сьвят | |
Дэпутат Сойму Польшчы | |
---|---|
2005 — 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Квасьнеўскі, Лех Качынскі |
Прэм’ер-міністар: | Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі, Дональд Туск |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
20 лютага 1959 Абарнікі Сьлёнске |
Памерла: |
10 красавіка 2010 пад Смаленскам |
Партыя: | Права і Справядлівасьць |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Закрыць
Скончыла факультэт кіраваньня й інфарматыкі Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту. Працавала на разных пасадах. У 2005 годзе была абрана дэпутатам Сойму 5 скліканьня з акругі 3. Уроцлаў, атрымала 5068 галасоў[1]. Была старшынёй камісіі публічных фінансаў. У выбарах у 2007 годзе была пераабраная з той жа акругі, атрымала 21999 галасоў[2].
Загінула 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаная Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].
Пахаваная ва Ўроцлаве.