![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cb/Sura1.pdf/page1-640px-Sura1.pdf.jpg&w=640&q=50)
Аль-Фаціха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Якая адкрывае (Аль-Фаціха) — першая сура Карана.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cb/Sura1.pdf/page1-640px-Sura1.pdf.jpg)
Тып суры: мэканская. Па згодзе ўсіх багасловаў сура аль-Фаціха складаецца зь сямі аятаў.
Гэта першая сура па парадку разьмяшчэньня ў Каране і першая сура, пасланая цалкам. У гэтай суры гаворыцца аб сукупнасьці ідэяў і агульным значэньні Карана, які пацьвярджае Адзінабожжа, зьяўляецца добрай весткай для вернікаў, папярэджвае аб пакараньні няверуючых і грэшнікаў, паказвае на неабходнасьць пакланеньня Алагу, на шлях да шчасьця ў сапраўдным і будучым жыцьці і распавядае пра тых, якія падпарадкоўваліся Алагу і здабылі асалоду, і пра тых, якія не падпарадкоўваліся Яму і апынуліся ў страце, і таму гэтая сура называецца «Маці Кнігі».
Фаціха зьяўляецца найбольш распаўсюджанай мусульманскай малітвай, і абавязкова чытаецца ў кожным ракааце намаза.