From Wikipedia, the free encyclopedia
Альхо́вічы (па-польску: Olchowicze, па-падляску: Olchóvičy) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Альховічы | |
польск. Olchowicze | |
Першыя згадкі: | 1616 |
Мясцовая назва: | Olchovičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мельнік |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°23′8″ пн. ш. 22°57′9″ у. д. |
Альховічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай праходзіць ваяводзкая дарога 640.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвятой Анны ў Баратынцу Рускім[1]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямятычах-Станцыі[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Вёска была заснаваная мельніцкім старастам у 1616 г. як частка млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчонай (разам зь вёскамі Мацьковічы, Паўловічы, Гамоты, Аксютычы і Станковічы)[3]. У міжваенны пэрыяд Альховічы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 6 жыхароў (6 праваслаўных, усе пагалоўна былі запісаныя палякамі)[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.