![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Veganlife_SuicideGirl.jpg/640px-Veganlife_SuicideGirl.jpg&w=640&q=50)
Альтэрнатыўная парнаграфія
парнаграфія з удзелам прадстаўнікоў субкультураў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Альтэрнатыўная парнаграфія (таксама альт-порна) — жанр парнаграфіі. Прадугледжвае ўдзел членаў такіх субкультур, як готы, панкі, эма, скейтэры альбо рэйвэры; часта вырабляецца невялікімі й незалежнымі вэб-сайтамі альбо асобнымі кінэматаграфістамі. Часьцяком мадэлі ў альт-порна маюць самаробныя пашкоджаньні цела, такія як татуіроўкі, пірсінг альбо парэзы, альбо часовыя пашкоджаньні, такія як афарбаваныя валасы. Таксама часам выкарыстоўваецца слова інды-порна, хоць гэтае слова часьцей выкарыстоўваецца ў больш агульным значэньні, як сынонім незалежнай парнаграфіі, незалежна ад сувязі зь якім-небудзь відам альтэрнатыўнай субкультуры.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Veganlife_SuicideGirl.jpg/640px-Veganlife_SuicideGirl.jpg)