From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбрэхт Альтдорфэр (ням. Albrecht Altdorfer; 1480, Рэгенсбург — 14 лютага 1538) — нямецкі мастак, графік і архітэктар. Пісаў рэлігійныя і алегарычныя карціны, першым у эўрапейскім малярстве ствараў пэйзаж без фігур. Кіраўнік і найвыдатнейшы прадстаўнік Дунайскай школы малярства.
Альбрэхт Альтдорфэр | |
Дата нараджэньня | 1480[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 лютага 1538[7][8][9][…] |
Месца сьмерці | |
Занятак | маляр, архітэктар, ілюмінатар рукапісаў, мастак-гравэр, гравэр па медзі, будаўнік |
Навуковая сфэра | малярства і архітэктура |
Плынь | нямецкае Адраджэньне[d] |
Подпіс | |
Нарадзіўся каля 1480 году ў Рэгенсбургу, дзе яго бацька Ульрых Альтдорфэр некалькімі гадамі раней атрымаў статус мяшчаніна (у 1491 годзе бацька праз фінансавыя цяжкасьці адмовіўся ад рэгенсбурскага грамадзянства і пакінуў места).
У 1505 годзе аднавіў грамадзянства ў Рэгенсбургу. У 1507 годзе ўпершыню пачаў ставіць свой подпіс на гравюрах, створаных з імітацыяй знакамітай манаграмы Альбрэхта Дурэра.
У 1517 годзе, будучы вядомым грамадзянінам і мяючы заказы ад караля Максыміліяна I, стаў сябрам мескай рады. У 1526 годзе атрымаў пасаду галоўнага архітэктара Рэгенсбургу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.