From Wikipedia, the free encyclopedia
Алта́йскі край (па-расейску: Алтайский край) — край на поўдні Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Барнавул. Край уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе з Новасыбірскай і Кемераўскай вобласьцю, з рэспублікай Алтай і Казахстанам. Колькасьць насельніцтва на 2013 год складала 2 398 751 чалавек, што зьяўляецца 22 паказчыкам сярод усіх суб’ектаў фэдэрацыі.
Алтайскі край | |
рас. Алтайский край | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | край |
Уваходзіць у | Сыбірская фэдэральная акруга Заходне-Сыбірскі эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Барнавул |
Дата ўтварэньня | 28 верасьня 1937 |
Губэрнатар | Аляксандар Карлін |
Афіцыйныя мовы | расейская мова |
Насельніцтва (2013) | 2 398 751[1] (22-е месца) |
Шчыльнасьць | 14,28 чал./км² |
Плошча | 167 996 км² (22-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 202 м |
Месцазнаходжаньне Алтайскага краю | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +7 |
Код ISO 3166-2 | RU-ALT |
Код аўтам. нумароў | 22 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Алтайскі край разьмешчаны на паўднёвым усходзе Заходняй Сыбіры паміж 50 і 55 градусамі паўночнай шыраты й 77 і 87 градусамі ўсходняй даўгаты.
Тэрыторыя краю адносіцца да дзьвюх фізычных рэльефных зонаў, Заходне-Сыбірскай раўніны й рэгіёну Алтай — Саяны. Горная частка ахоплівае раўніну з усходняй і паўднёвай бакоў — Салаірскі камлюк і перадгор’і Алтаю. Заходняя й цэнтральная часткі пераважна раўніннага характару.
Карысныя выкапні Алтайскага краю ўключаюць полімэталы, павараную соль, соду, буры вугаль, нікель, кобальт, жалезную руду й каштоўныя мэталы.
Засяленьне расейцамі Верхняга Прывоб’я й перадгор’яў Алтаю пачалося ў другой палове XVII стагодзьдзя. Засваеньне Алтаю пайшло пасьля таго, як для абароны ад ваяўнічых качэўнікаў-джунгараў былі збудаваныя крэпасьці Белаярская (1717) і Бікатунская (1709). З мэтай выведкі каштоўных радовішчаў руды рыхтаваліся пошукавыя партыі на Алтай. Першаадкрывальнікамі лічаць бацьку й сына Кастылёвых, пазьней адкрыцьцямі скарыстаўся ўральскі заводчык Акінфі Дзямідаў[2].
У другой палове XVIII стагодзьдзя была створана Алтайская горная акруга, то бок тэрыторыя, якая ўключала цяперашні Алтайскі край, Новасыбірскую й Кемераўскую, частку Томскай і Усходне-Казастанскай абласьцей агульнай плошчай звыш 500 тыс. км² і насельніцтвам больш за 130 тысяч душаў абодвух плоцяў. Імпэратар быў уласьнікам алтайскіх заводаў, руднікоў, земляў і лясоў, галоўнае кіраваньне імі ажыцьцяўляў кабінет, які знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Касьцяк кіраваньня на месцы складалі горныя афіцэры. Але галоўную ролю ў вытворчасьці гулялі унтэр-афіцэры й тэхнікі, з шэрагаў якіх выйшлі таленавітыя майстры і вынаходнікі.
Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (93,9%). Сярод іншых нацыянальных меншасьцяў вылучаюцца немцы (1,3%) і ўкраінцы (1,4%).
Асноўныя ролі ў прамысловасьці края займаюць машынабудаваньне, якое выпускае гусенічныя трактары й плугі, паравыя катлы й грузавыя вагоны, дызэльныя рухавікі й шыны, кавальска-прэсавыя машыны й сьвідравыя станкі, генэратары для трактароў і аўтамабіляў. Значную частку складае прадукцыя прадпрыемстваў абароннага комплексу[3]. Важкую ролю гуляе харчовая прамысловасьць, засяроджаная на перапрацоўцы збожжа, вытворчасьці мяса-малочнай прадукцыі, выпуску алькагольных і безалькагольных напояў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.