італьянскі фізык, хімік, фізыёляг, вынаходнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Алеса́ндра Джузэ́пэ Анто́ніё Анастасі́ё Джэраля́ма Умбэ́рта Во́льта (па-італьянску: Alessandro Giuseppe Antonio Anastasio Gerolamo Umberto Volta; 18 лютага 1745, Кома, Мілянскае герцагства, Італія — 5 сакавіка 1827, Кома, Каралеўства Італія) — італьянскі фізык, хімік, фізыёляг і вынаходнік, адзін з заснавальнікаў вучэньня аб электрычнасьці; граф (1801). Чалец Нідэрляндзкай каралеўскай акадэміі навук, чалец Прускай акадэміі навук, замежны чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства. Прафэсар Павійскага унівэрсытэта.
Алесандра Вольта | |
па-італьянску: Alessandro Volta | |
Дата нараджэньня | 18 лютага 1745[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Кома |
Дата сьмерці | 5 сакавіка 1827[2][3][4][…] (82 гады) |
Месца сьмерці | Кома |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Калегія ордэну езуітаў |
Занятак | фізык, вынаходнік, акадэмік, хімік |
Навуковая сфэра | фізыка, хімія, фізыялёгія |
Месца працы | |
Вядомы як | вынаходнік |
Сябра ў | Нацыянальная акадэмія навук Італіі[d], Баварская акадэмія навук[d], Француская акадэмія навук, Турынская акадэмія навук[d][5], National Virgilian Academy[d], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] і Руанская акадэмія навук, літаратуры і мастацтваў[d] |
Дзеці | Zanino Volta[d] |
Узнагароды | Мэдаль Коплі, Ордэн Жалезнай Кароны, Ордэн Ганаровага легіёну |
Вольта ўпершыню зьмясьціў пласьціны з цынку і медзі ў кісьлю, каб атрымаць бесьперапынны электрычны ток, стварыўшы першую ў сьвеце хімічную крыніцу току («Вольтаў слуп»). Імем Вольта названа адзінка вымярэньня электрычнага напружаньня — вольт.
У 1800 годзе пабудаваў хімічную батарэю: стала магчымым атрымліваць электрычнасьць з дапамогай хімічных рэакцыяў.
Астэроід «8208 Вольта» носіць яго імя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.