Акіхіта (па-японску: 上皇明仁; нар. 23 сьнежня 1933, Токіё) — 125-ы імпэратар Японіі ў 1989—2019 гадах. Дэвіз праўленьня — Хэйсэй («Усталяваньне міру»). 30 красавіка 2019 году дабраахвотна пакінуў трон і пайшоў на спачынак, перадаўшы трон свайму старэйшаму сыну, спадчыннаму прынцу Нарухіта. Стаў першым імпэратарам за апошнія 200 гадоў (пасьля імпэратара Какаку), які адрокся ад трону.
Акіхіта | |
па-японску: 明仁 | |
7 студзеня 1989 — 30 красавіка 2019 | |
Папярэднік | Хірахіта |
Наступнік | Нарухіта |
з 1 траўня 2019 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 сьнежня 1933 (90 гадоў) |
Сужэнец: | Міціхо[d] |
Дзеці: | Нарухіта, Акісіна[d] і Саяка Курода[d] |
Бацька: | Хірахіта |
Маці: | Кадзюн[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
Акіхіта, прынц Цугуномія, нарадзіўся 23 сьнежня 1933 г. у 06.39 (JST) у Токіё. Акіхіта — старэйшы сын і пятае дзіця Імпэратара Сёва (Хірахіта) і імпэратрыцы Нагака. Вучыўся ў школе пэраў Гакусюін з 1940 па 1952 г. Акрамя традыцыйнага японскага настаўніка імпэратарскай сям’і С. Каідзумі ў прынца была таксама амэрыканская выхавальніца — Элізабэт Грэй Вінінг, вядомы аўтар дзіцячых кніг, якая дапамагала прынцу ў вывучэньні ангельскай мовы і заходняй культуры.
Імпэратар Акіхіта заняў трон пасьля сьмерці свайго бацькі, імпэратара Хірахіта, у 1989 годзе.
Адрачэньне
Рашэньне добраахвотна адрачыся ад трону ён прыняў летам 2016 года, абгрунтаваўшы яго сталым узростам і праблемамі са здароўем. Японскі парлямэнт 9 чэрвеня 2017 прыняў адмысловы закон, які дазволіў Акіхіта адрачыся ад улады без зьмены агульнага парадку атрыманьня трону ў краіне — імпэратара вызваляюць ад паўнамоцтваў толькі ў выпадку сьмерці.
У 2018 годзе Акіхіта выказаў глыбокае раскаяньне з нагоды дзеяньняў сваёй краіны ў часы Другой сусьветнай вайны.
Афіцыйнае адрачэньне ад трону адбылося 30 красавіка 2019 году. Імпэратар, апрануты ў шырокае залаціста-карычневае адзеньне і высокі чорны галаўны ўбор, «паведаміў» пра адрачэньне сваім продкам і багам у некалькіх «сьвяцілішчах» палаца. Асноўная афіцыйная цырымонія адбылася а 17-й гадзіне паводле мясцовага часу (11.00 паводле менскага) у залі імпэратарскага палаца Мацу-Но-Ма («Пакой хвоі»). Рытуал праводзіўся ў прысутнасьці імпэратарскіх рэгалій — старажытнага мяча і каштоўнага каменю — якія лічацца найважнейшым доказам легітымнасьці імпэратара[2].
Напрыканцы цырымоніі манарх зьвернўся з пасланьнем да нацыі, пасьля чаго імпэратар і ягоная жонка Міціко былі вызваленыя ад сваіх абавязкаў, хоць фармальна Акіхіта заставаўся імпэратарам да поўначы.
На наступны дзень, 1 траўня, прайшоў рытуал па ўзыходу на трон яго старэйшага сына Нарухіта.
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.