![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Akademia_e_Shkencave_e_Shqip%25C3%25ABris%25C3%25AB.svg/langbe-tarask-640px-Akademia_e_Shkencave_e_Shqip%25C3%25ABris%25C3%25AB.svg.png&w=640&q=50)
Акадэмія навук Альбаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акадэмія навук Альбаніі (па-альбанску: Akademia e Shkencave e Shqiperise) — галоўная навуковая ўстанова Альбаніі[1]. У склад акадэміі ўваходзіць 28 сапраўдных чальцоў[2], 11 чальцоў-карэспандэнтаў[3], і 26 ганаровых чальцоў. Акадэмія складаецца з двух аддзяленьняў:
- Аддзяленьне сацыяльных навук і альбаністыкі;
- Аддзяленьне прыродазнаўчых і тэхнічных навук.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Akademia_e_Shkencave_e_Shqip%C3%ABris%C3%AB.svg/320px-Akademia_e_Shkencave_e_Shqip%C3%ABris%C3%AB.svg.png)
У склад акадэміі таксама ўваходзяць наступныя падразьдзяленьні:
- аддзел тэхналягічнага і інавацыйнага разьвіцьця;
- аддзел зьнешніх і грамадзкіх сувязяў,
- бібліятэка[4]
- выдавецкі аддзел.
Бібліятэка акадэміі навук Албаніі — найбуйнейшая навуковая бібліятэка краіны. Заснаваная ў 1975 годзе з фондам у 10 000 тамоў, і да 1986 годзе яна мела збор у 8,12 млн тамоў[5].