![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Dolma-Azerbaijan.jpg/640px-Dolma-Azerbaijan.jpg&w=640&q=50)
Азэрбайджанская кухня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Азэрбайджанская кухня — нацыянальная кухня азэрбайджанскага народу, якая зьяўляецца таксама кухняй народаў Азэрбайджану. На думку вядомага азэрбайджанскага кулінара Таіра Амірасланава, азэрбайджанская кухня адна з самых старажытных і разнастайных у сьвеце[1]. Асноўныя кампанэнты кухні вызначаюцца прыроднымі ўмовамі краіны: горны і субтрапічны клімат абумовілі шырокае распаўсюджваньне ў азэрбайджанскай кухні бараніны, а таксама садавіны і агародніны. Шырокае распаўсюджваньне атрымалі зеляніна, спэцыі і прыправы: карыца, гвазьдзік, пятрушка, кроп, чырвоны перац і ангельскае зельле, кмен, кінза, мята, шафран, торбах і г. д.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Dolma-Azerbaijan.jpg/640px-Dolma-Azerbaijan.jpg)