Адміністра́цыя прэзыдэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь — орган дзяржаўнага кіраваньня Беларусі, які забясьпечвае дзейнасьць Прэзыдэнта Беларусі ў вобласьці кадравае палітыкі, ідэалёгіі і права, ажыцьцяўляе падрыхтоўку, выкананьне і кантроль за выкананьнем загадаў Прэзыдэнта.
Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | АП РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 22 ліпеня 1994 (30 гадоў таму) |
Тып | выканаўчая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Штаб-кватэра | вул. К. Маркса, д. 38 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
кіраўнік | Зьміцер Круты |
Матчына кампанія | прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі |
Бюджэт | 37 631 мільён рублёў[1] (2010 год; 12 570 тысячаў $[2]) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 176 (2011) |
Сайт | president.gov.by |
Юрыдычны статус
Адміністрацыя Прэзыдэнта зьяўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выяваю Дзяржаўнага гербу Беларусі і сваім найменаваньнем. Да яе галоўных задачаў адносіцца:
- забясьпячэньне правядзеньня дзяржаўнай кадравай палітыкі і ідэалёгіі;
- каардынацыя дзейнасьці падпарадкаваных Прэзыдэнту дзяржаўных органаў у вобласьці дзяржаўнай кадравай палітыкі, ідэалёгіі і права;
- забясьпячэньне ўзаемадзейнасьці Прэзыдэнта з органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады;
- арганізацыйнае, інфармацыйна-аналітычнайе і прававое забясьпячэньне дзейнасьці Прзыдэнта Беларусі[3].
Паўнамоцтвы
Адміністрацыя ўпаўнаважаная на:
- падрыхтоўку ды забесьпячэньне працы прэзыдэнта;
- утварэньне адзінага парадку ўліку кіраўнікоў урадавых установаў ды вядзеньне кадравага сьпісу;
- кіраваньне навучаньнем кіраўнікоў урадавых установаў;
- узгадненьне вылучэнцаў на пасады;
- стварэньне парадку адбора й вылучэньня кіраўнікоў урадавых установаў ды запасу кіраўнічых кадраў;
- агляд грамадзкага ды гаспадарчага стану дзяржавы;
- падрыхтоўку прапановаў аб спосабах урадаваньня;
- узгадненьне ідэалягічнага ўзьдзеяньня ва ўрадаваньні ды ў грамадзкіх аб’яднаньнях;
- забесьпячэньне ўзаемінаў прэзыдэнта з урадам ды ведамствамі ды нагляд за ажыцьцяўленьнем яго намераў;
- узгадненьне падрыхтоўкі заканадаўчых прапановаў урадавых установаў;
- прапанову прэзыдэнту аб наглядзе за дзейнасьцю ўраду;
- збор і ўлік зьвестак аб выкананьні правоў ды свабодаў чалавека й грамадзяніна, аб грамадзянстве, узнагародах ды памілаваньні;
- забесьпячэньне ўзаемінаў прэзыдэнта з органамі заканадаўчай, выканаўчай ды судовай уладаў і мясцовага самакіраваньня;
- ацэньваньне заканадаўчых прапановаў да прэзыдэнта;
- ажыцьцяўленьне мясцовага ўрадаваньня ды падрыхтоўка зьвестак аб грамадзкім ды гаспадарчым разьвіцьці вобласьцяў;
- узгадненьне ўрадавага вяшчаньня ды агляд грамадзка-палітычнага становішча;
- вывучэньне грамадзкага меркаваньня ды наладжаньне працы ўрадавых установаў ды прэзыдэнцкай бачыны па апавяшчэньні насельніцтва аб захадах прэзыдэнта;
- забесьпячэньне ўзаемінаў прэзыдэнта з грамадзкімі аб’яднаньнямі;
- парадкаваньне праходжаньня, уліку й вынясеньня на разгляд прэзыдэнта ўваходнай перапіскі, вядзеньне справаводзтва ды захоўваньне й наладжаньне выкарыстаньня дакумэнтаў;
- забесьпячэньне выкананьня парадка падрыхтоўкі ды падачы зьвестак прэзыдэнту ды праверка іх абгрунтаванасьці;
- давядзеньне дэкрэтаў, указаў ды распараджэньняў прэзыдэнта да ўрадавых установаў;
- нагляд за выкананьнем пастановаў ды даручэньняў прэзыдэнта;
- прыём ды разгляд зваротаў грамадзянаў ды юрыдычных асобаў, паведамленьне прэзыдэнту аб найчасьцейшых запытах, нагляд за іх вырашэньнем ды скарачэньнем паўнамоцтваў урадавых установаў;
- кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі[3].
Кіраўнік Адміністрацыі
Кіраўнік Адміністрацыі прызначаецца і вызваляецца ад пасады ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У главыкіраўніка Адміністрацыі ёсьць намесьнікі, у тым ліку, першы намесьнік. У адсутнасьць кіраўніка Адміністрацыі, яго абавязкі выконвае першы намесьнік. Кіраўнік Адміністрацыі мае права без спэцыяльных на тое паўнамоцтваў выступаць у якасьці прадстаўніка Прэзыдэнта Беларусі ў Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйным судзе[3].
Структура, колькасьць і ўмовы працы
Структура і агульная колькасьць работнікаў Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь зацьвярджаецца Прэзыдэнтам Беларусі па прадстаўленьні кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Колькасьць работнікаў Адміністрацыі Прэзыдэнта складае 176 асобаў[3]. Статут, умовы аплаты працы, дзяржаўнае страхаваньне, матэрыяльна-тэхнічнае, мэдычнае, санаторна-курортнае, пэнсійнае і іншае забясьпячэньне работнікаў Адміністрацыі Прэзыдэнта вызначаюцца ў парадку, усталяваным заканадаўствам. Працай структурных падразьдзяленьняў Адміністрацыяй Прэзыдэнта кіруе Глава Адміністрацыі і яго намесьнікі. Фінансавае, матэрыяльна-тэхнічнае і сацыяльна-бытавое забясьпечаньне дзейнасьці Адміністрацыі Прэзыдэнта ажыцьцяўляецца Кіраўніцтвам справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Палажэньнем аб Адміністрацыі, прадугледжана магчымасьць стварэньня Калегіі Адміністрацыі і яе кампэтэнцыя.
Структура
- 1. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- 2. Першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- 3. Тры намесьнікі кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- 4. Памочнікі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- 5. Галоўнае ўпраўленьне кадравай палітыкі
- 6. Галоўнае ідэалягічнае ўпраўленьне
- 7. Галоўнае дзяржаўна-прававое ўпраўленьне
- 8. Галоўнае арганізацыйнае ўпраўленьне
- 9. Галоўнае ўпраўленьне па ўзаемаадносінам з органамі заканадаўчай і судовай улады
- 10. Галоўнае эканамічнае ўпраўленьне
- 11. Упраўленьне зьнешняй палітыкі
- 12. Галоўнае ўпраўленьне па рабоце са зьвяртаньнямі грамадзян
- 13. Ўпраўленьне па ўзаемаадносінам з органамі мясцовага самакіраваньня
- 14. Канцэлярыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- 15. Прыёмная Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- 16. Прэс-служба Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- 17. Сакратарыят кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- 18. Аддзел па рабоце з грамадзкімі аб’яднаньнямі
- 19. Аддзел па пытаньнях грамадзянства і памілаваньня
- 20. Сэктар навукі
- 21. Сэктар стратэгіі разьвіцьця сельскай гаспадаркі[3]
Правы і абавязкі кіраўнікоў структурных падразьдзяленьняў
Адказныя работнікі структурных падразьдзяленьняў Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі ў адпаведнасьці з задачамі і функцыямі структурных падразьдзяленьняў і пасадавымі інструкцыямі.
Кіраўнікі структурных падразьдзяленьняў ажыцьцяўляюць кіраўніцтва іх дзейнасьцю і нясуць пэрсанальную адказнасьць за выкананьне ўскладзеных на іх абавязкаў. У гэтых мэтах яны, у прыватнасьці, маюць права: заклікаць неабходныя дакумэнты ад Апарату Савета Міністраў, міністэрстваў і другіх органаў дзяржаўнага кіраваньня; запрашаць спэцыялістаў для падрыхтоўкі пытаньняў, які падлягаюць разгляду Прэзыдэнтам; удзельнічаць у паседжаньнях і нарадах некаторых дзяржаўных органаў і выступаць на іх; знаёміцца ў межах сваёй кампэтэнцыі з матэрыяламі ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міністэрствах і іншых рэспубліканскіх органах; паседжаньнях мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня, нарадах амеркаваньня пытаньняў, якія ўваходзяць у сфэру іх абавязкаў.[4]
Адрас
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.