Адміністрацыйна́-тэрытарыя́льны падзе́л Пакіста́ну — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе зь сябе чатыры правінцыі, фэдэральную сталічную тэрыторыю, дзьве аўтаномныя тэрыторыі і фэдэральна кіруемыя пляменныя тэрыторыі.
Ніжэйшымі ўзроўнямі (далей у пералічэньні гэтага абзацу — паводле зьмяншэньня) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу зьяўляюцца:
- Рэгіёны (агульная колькасьць якіх складае дваццаць сем)
- Рэгіёны зіла́, альбо дыстрыкты ці раёны (агульная колькасьць якіх складае больш за сто)
- Тэгсілы[lower-alpha 1] (агульная колькасьць якіх налічвае больш за чатырыста)
- Хаўрусныя рады[lower-alpha 2]
- Тэгсілы[lower-alpha 1] (агульная колькасьць якіх налічвае больш за чатырыста)
- Рэгіёны зіла́, альбо дыстрыкты ці раёны (агульная колькасьць якіх складае больш за сто)
Структура
У склад Пакістану ўваходзяць чатыры правінцыі, сталічная тэрыторыя Ісламабаду, фэдэральна кіруемыя пляменныя тэрыторыі ды тэрыторыі Кашміру. Агульная колькасьць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першага ўзроўню складае восем.
Назва | Адміністрацыйны цэнтар | Мапа |
---|---|---|
Азад Кашмір | Музафарабад | |
Бэлуджыстан | Квэта | |
Гілгіт-Балтыстан | Гілгіт | |
Панджаб | Лагор | |
Сталічная Тэрыторыя Ісламабаду | Ісламабад | |
Сынд | Карачы | |
Фэдэральна кіруемыя пляменныя тэрыторыі | Пэшавар | |
Хайбэр-Пахтунхва | Пэшавар |
Глядзіце таксама
- Рэгіёны Пакістану
- Зіла
- Тэгсіл
- Хаўрусная рада
Заўвагі
- У правінцыі Сынд збольшага дамінуе тэрмін талука.
- Па сваёй сутнасьці зьяўляюцца блізкімі да сельскага ці пасялковага савету.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.