Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Малдовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Малдовы вызначаецца Канстытуцыяй і законам Рэспублікі Малдова № 764-XV ад 2001/12/27 г «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Рэспублікі Малдова», і быў сфармаваны 29 студзеня 2002 году. Закон вылучае 2 ўзроўню адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня. На першым узроўні знаходзяцца 32 раёны, 13 муніцыпіі, аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне Гагавузія і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі левабярэжжа Днястра, якім можа быць нададзены асаблівы статус. Муніцыпія Бэндэр і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Левабярэжжа Днястра знаходзяцца пад фактычным кантролем непрызнанага дзяржавы Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі. На другім узроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня Малдовы знаходзяцца гарады, сёлы і камуны, якія аб’ядноўваюць некалькіх сёл.