From Wikipedia, the free encyclopedia
Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы (па-польску: Wydział zarządzający prowincjami Litwy) — орган кіраваньня паўстаньнем 1863—1864 гадоў у Літве і Беларусі. Створаны ў сакавіку 1863 году ў Вільні замест скасаванага Часовага правінцыянальнага ўрада Літвы і Беларусі. Узьнік у выніку змовы буржуазнай групоўкі «белых» з камісарам варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і Беларусі. У склад аддзела ўвайшлі «белыя»: Якуб Гейштар (1827–1897), старшыня, Аляксандар Аскерка (1830–1911), Францішак Далеўскі (1825–1904), Ігнаці Лапацінскі (1822–1882), Антон Яленскі (1818–1874). камісарам Нацыянальнага ўраду быў Нестар Ляранс. 27 лютага 1863 году аддзел абвясьціў несапраўднымі ўсе мандаты Часовага ўрада. «Белыя» імкнуліся звузіць сацыяльную базу паўстаньня, паставіць на камандныя пасады сваіх аднадумцаў. Аддзел выдаваў загады і адозвы (у тым ліку маніфэст да беларускіх сялянаў ад 3 траўня 1863 году на беларускай мове), газэты. У канцы траўня — пачатку чэрвеня 1863 году Аскерка, Далеўскі і Яленскі арыштаваныя, замест іх уведзеныя прадстаўнікі «чырвоных» Кастусь Каліноўскі і Уладыслаў Малахоўскі, намаганьнямі якіх выдадзеныя дакумэнты радыкальнага характару, у тым ліку «Прыказ… да народу зямлі літоўскай і беларускай» (11 чэрвеня 1863 году), № 7 «Мужыцкай праўды». 26 чэрвеня 1863 году Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы перайменаваны ў Выканаўчы аддзел Літвы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.