From Wikipedia, the free encyclopedia
Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (па-ангельску: National Security Agency/Central Security Service, NSA/CSS) — выведвальная арганізацыя ЗША. Афіцыйна створаная 4 лістапада 1952 году, лічыцца найбуйнейшым дзяржаўным агенцтвам па зборы разьведвальнай інфармацыі.
Агенцтва нацыянальнай бясьпекі | |
анг. National Security Agency | |
Краіна | ЗША |
---|---|
Створаная | 4 лістапада 1952 (71 год таму) |
Юрысдыкцыя | Міністэрства абароны ЗША |
Штаб-кватэра | Форт-Мід, Мэрылэнд, ЗША |
Бюджэт | засакрэчаны |
Сярэдняя колькасьць супрацоўнікаў | засакрэчаная |
Папярэдняя служба | Агенцтва бясьпекі ўзброеных сілаў |
Кіраўнік | Кейт Александэр |
Намесьнік | Джон (Крыс) Інгліш |
nsa.gov |
Адказвае за збор і аналіз замежных камунікацыяў, іхніх каардынатаў, кірункаў, а таксама выконвае высокаспэцыялізаваныя задачы па атрыманьні інфармацыі на падставе аналізу камунікацыйнага трафіку замежных краін, што ў сваю чаргу ўключае істотныя аб’ёмы крыптааналізу. Адказвае таксама за абарону дзяржаўных камунікацыйных каналаў ад дзеяньняў аналягічных службаў іншых дзяржаваў па ўсім сьвеце.
З прычыны сваёй асаблівай сакрэтнасьці абрэвіятуру «NSA» часам жартаўліва расшыфроўвалі «No such Agency» — «Агенцтва, якога няма» або «Never Say Anything» («ніколі нічога не кажы»). Самая таямнічая амэрыканская спэцслужба вырашае задачы атрыманьня інфармацыі тэхнічным шляхам, адказвае за ўсе віды электроннай выведкі, задачы абароны зьвестак і крыптаграфіі.
Агенцтва нацыянальнай бясьпекі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.