![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/Abraz_Maci_%25D0%2592o%25C5%25BEaj_%25C5%25BDyrovickaj.jpg/640px-Abraz_Maci_%25D0%2592o%25C5%25BEaj_%25C5%25BDyrovickaj.jpg&w=640&q=50)
Абраз Маці Божай Жыровіцкай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жыро́віцкі абра́з Ма́ці Бо́жай — хрысьціянская сьвятыня, ушаноўваецца праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквамі як цудатворны. Знаходзіцца ў Жыровіцкім Сьвята-Ўсьпенскім мужчынскім манастыры.
Хуткія факты Год, Тып ...
Жыровіцкі абраз Маці Божай | |
![]() | |
Год | 1470 |
---|---|
Тып | абраз |
Памеры | 56 × 44 мм[1] |
Месцазнаходжаньне | Жыровічы |
Уладальнік | Жыровіцкі манастыр |
Закрыць
Падзею знаходжаньня абраза ў 1470 годзе сьвяткуюць 20 траўня. Найменшы паводле памеру з абразоў Багародзіцы ў Беларусі. Уяўляе сабой рэльефную выяву Багародзіцы зь дзіцяткам Ісусам на руках. Выразаны на яшме і зьмяшчаецца ў акладзе. Адносіцца да віду абразоў «Замілаваньне», калі шчака Багародзіцы прыхінаецца да шчакі дзіцяці[1].