Аблігацыя
даўгавая каштоўная папера / From Wikipedia, the free encyclopedia
Абліґа́цыя (лац. obligatio — абавязак) — каштоўная папера ў выглядзе даўгавога абавязка, што дае ўласьніку права на атрыманьне штогадовага даходу ў выглядзе адсотка або выйгрышу ў адмысловым тыражы. Выпускаецца дзяржавай, банкамі і іншымі прадпрыемствамі. Мае свой курс і пасьля заканчэньня прадугледжанага тэрміну выкупаецца эмітэнтам (выдаўцом). Сродкі ад іх выпуску дзяржава выкарыстоўвае на пакрыцьцё выдаткаў і ўпарадкаваньне грашовага абарачэньня. Для прадпрыемстваў, у тым ліку банкаў, служыць спосабам прыцягненьня дадатковых сродкаў. Уласьнікі аблігацыяў зьяўляюцца пазыкадаўцамі[1]. Віды: імянная і на прад’яўніка; працэнтная і мэтавая (дысконтная); свабодна абарачальная і абмежавана абарачальная (на фінансавым рынку)[2]; дакумэнтарная і электронная (бездакумэнтарная).
Калі аблігацыя прадаецца па цане, ніжэйшай за намінал, то даход па ёй складае згаданую розьніцу і завецца дысконтам. Даход аблігацыі можа таксама выплочвацца ў форме выйгрышаў у спэцыяльных накладах або аплатаю купонаў. Аблігацыі гандлююцца на біржах па курсе, які залежыць ад даходу, чыншу, попыту і прапановы.