места ў Іране From Wikipedia, the free encyclopedia
Абадан — места ў Іране, на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затоцы. Разьмяшчаеца, на аднайменнай высьпе ў дэльце ракі Арвандруд.
Абадан | |
пэрс. آبادان | |
Краіна: | Іран |
Астан: | Хузэстан |
Вышыня: | 6 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 246 651 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+3:30 |
Тэлефонны код: | 0631 |
Геаграфічныя каардынаты: | 30°20′21″ пн. ш. 48°18′15″ у. д. |
Абадан | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://abadan.ir |
Абадан зьяўляеца адным з найбуйнейшых у сьвеце нафтавых портаў (ёсьць глыбокаводны тэрмінал для нафтаналіўных танкераў), а таксама нафтапераапрацоўчым цэнтрам (да 1970-х быў самым буйным у сьвеце). Злучаецца некалькімі трубаправодамі з нафтавымі палямі ў перадгор’і Загрос. Таксама ў месьце знаходзіцца аэрапорт і політэхнічны ўнівэрсытэт.
Места значна пацярпела падчас Іранска-ірацкай вайны 1980—1988 гадоў, але ў наш час адбудаванае.
Места ўзьнікла ў пачатку панаваньня дынастыі Абасыдаў (750—1258) і адразу стала важным гандлёвым цэнтрам, дзякуючы свайму знаходжаньню на беразе Пэрсыдзкай затокі. Разрастаньне дэльты ракі Арвандруд адсунула места ад ўзьбярэжжа і прывяло да яго ўпадку ў выніку якога Абадан ператварыўся ў буйную вёску. У другі раз места зьявілася ў 1908 годзе пасьля адкрыцьця ў навакольлі нафтавых радовішчаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.