Агульнае пагадненьне аб мытах і гандлі 1947 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агульнае пагадненьне аб мытах і гандлі 1947 году (АПМГ; па-ангельску: General Agreement on Tariffs and Trade) — шматбаковае міжнароднае пагадненьне, напачатку падпісанае між 23 дзяржавамі ў Жэнэве (Швэйцарыя) 30 кастрычніка 1947 году на ангельскай ды францускай мовах. Яго ўхвалілі ў якасьці дадатку да Заключнае пастановы другога паседжаньня Падрыхтоўчага камітэта Нарады Аб'яднаных Народаў па гандлі й занятасьці[1]. Набыло моц 1 студзеня 1948 году, аднак толькі між 9 дзяржавамі.
- Гэта артыкул пра пагадненьне 1947 году. Калі вам патрэбны артыкул пра пагадненьне 1994 году, глядзіце артыкул Агульнае пагадненьне аб мытах і гандлі 1994 году.
Quick Facts Тып дамовы, Падпісаная ...
АПМГ 1947 году | |
Агульнае пагадненьне аб мытах і гандлі 1947 году | |
Тып дамовы | Міжнароднае пагадненьне |
---|---|
Падпісаная | 30 кастрычніка 1947 |
· месца | Жэнэва (Швайцарыя) |
Набыла моц | 1 студзеня 1948 |
Тэрмін дзеяньня | неабмежаваны |
Бакі | 150 дзяржаваў |
Месца захаваньня | сядзіба ААН у Нью-Ёрку (ЗША) |
Статус | дзейнае |
Мовы | ангельская, француская |
Close