Ісьціна
адпаведнасьць фактам ці рэальнасьці / From Wikipedia, the free encyclopedia
І́сьціна — спазнаная рэчаіснасьць і адлюстраваньне аб’екта такім, якім ён меркавана існуе сам па сабе, як бы па-за й незалежна ад пазнаючага суб’екта й ягонай сьвядомасьці. Ісьцінай можа называцца само веданьне альбо сама спазнаная рэчаіснасьць. У цэлым, ісьціна ёьсць унівэрсальная абстрактная катэгорыя, панятак, які выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у рэлігіі й філязофіі. Процілеглым да ісьціны зьяўляецца панятак ілжы. Акрамя таго ісьціна ёсьць адно са значэньняў функцый альгебры лёгікі, элемэнт носьбіта альгебры лёгікі.