Ірэдэнтызм
палітычны рух / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ірэдэнты́зм (ад па-італьянску: irredento — «нявызвалены») — палітыка дзяржавы, партыі або палітычнага руху па аб’яднаньні народу, нацыі, этнасу ў рамках адзінае дзяржавы[1]. Выяўляецца ў этнічнай мабілізацыі, пры якой уздымаецца пытаньне пра ўзьяднаньне тэрыторыі, на якой мешкае ірэдэнта, з тытульнаю дзяржаваю, у якім іх этнас складае большасьць.
Першапачаткова ірэдэнтызмам называўся нацыяналістычны[2] рух у Італіі напрыканцы XIX — пачатку XX старочча, накіраваны на далучэньне да Італіі памежных тэрыторыяў Аўстра-Вугоршчыны з італьянскім насельніцтвам — Трыесту, Трэнтына й іншых.
Амэрыканскі дасьледчык Джордж Брэйлі лічыць ірэдэнтызм прыватнаю формаю нацыяналізму[3].