працяглы рост цэнаў на тавары і паслугі From Wikipedia, the free encyclopedia
Інфля́цыя (ад лац. inflatio — уздуцьце) — перапаўненьне каналаў грашовага абарачэньня лішкавай грашовай масай. У пераважнай большасьці выпадкаў наступствам інфляцыі зьяўляецца рост цэнаў і адпаведнае абясцэньваньне грашовай адзінкі, і таму для вымярэньня інфляцыі выкарыстоўваюцца розныя індэксы росту цэнаў (напр., рост спажывецкіх цэнаў), і ўвогуле часта інфляцыя атаясамліваецца з ростам цэнаў, хаця гэта некарэктна. Ва ўмовах, калі рост цэнаў стрымліваецца, напрыклад, адміністрацыйнымі мерамі, наступствам інфляцыі зьяўляецца дэфіцыт тавараў на рынку, перад усім, тавараў масавага попыту.
Тэрмін «інфляцыя» часта ўжываецца, калі размова ідзе аб падвышэньні цэнаў.
Дзяржаўная палітыка, накіраваная на ўрэгуляваньне грашовага звароту, сьцісканьне грашовай масы, перапыненьне непамернага росту цэнаў завецца антыінфляцыйнаю палітыкай, якая можа мець дзьве формы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.