![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Great_emblem_of_the_Main_Missile_and_Artillery_Directorate.svg/langbe-tarask-640px-Great_emblem_of_the_Main_Missile_and_Artillery_Directorate.svg.png&w=640&q=50)
Індэкс ГРАУ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Індэкс ГРАУ — умоўнае лічба-літарнае пазначэньне ўзору ўзбраеньня, прысвойваемае адным з Заказвалых упраўленьняў Міністэрства абароны СССР і Расеі.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Great_emblem_of_the_Main_Missile_and_Artillery_Directorate.svg/320px-Great_emblem_of_the_Main_Missile_and_Artillery_Directorate.svg.png)
Азначнікі ГРАУ былі ўзедзеныя Галоўным артылерыйскім упраўленьнем (ГАУ, цяпер ГРАУ) у 1938 годзе для пазначэньня вырабаў артылерыйскага ўзбраеньня ў нетаемнай перапісцы. Была распрацаваная сыстэма індэксацыі ўзораў узбраеньня (індэксатар).
У 1956 годзе ў сувязі з тым, што індэксатар узору 1938 р. вычарпаў сваю ёмістасьць і не задавальняў патрабаваньню захаваньня дзяржаўнае таемнасьці, а таксама ў сувязі са зьяўленьнем прынцыпова новых тыпаў узбраеньняў, напр. ракетнай тэхнікі, сыстэма зьведала шэраг зьмяненьняў.
Акрамя таго, падобныя па пабудове індэксы пачалі прысвойвацца іншымі Заказвальнымі ўпраўленьнямі: УРАВ ВМФ, УВ ВПС, УВ СПА, УРВ РВСП, ГККАС (цяпер Касьмічныя войскі) і іншымі.