сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia
Індзе́ец (па-лацінску: Indus, Ind) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, створанае ў канцы XVI стагодзьдзя. Слова «індзеец» у тыя часы магло тлумачыцца як карэнны жыхар Амэрыкі або Азіі.
Індзеец | |
Сьпіс зорак у сузор’і Індзейца | |
Лацінская назва | Indus |
---|---|
· у родным склоне | Indi |
· скарот | Ind |
Простае ўзьняцьцё | 21г |
Схіленьне | −55° |
Квадрант | SQ4 |
Плошча | 294 кв. гр. (49-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 16 |
Зорак з плянэтамі | 2 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
Найярчэйшая зорка | α Ind (3,11m) |
Найбліжэйшая зорка | ε Ind (11,83 сьв. г., 3,62 пк) |
Аб’екты Мэсье | 0 |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +15° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу верасьня. |
У Індзейцы ня маецца яскравых зорак. Найярчэйшай зоркай сузор’я зьяўляецца α Індзейца — аранжавы гігант зорнай велічыні 3,1, які знаходзіцца за 101 сьв. год ад Зямлі. β Індзейца — таксама аранжавы гігант зорнай велічыні 3,7, што знаходзіцца за 600 сьв. гадоў ад Зямлі. δ Індзейца — белая зорка зорнай велічыні 4,4 за 185 сьв. гадоў ад Зямлі.
ε Індзейца — адна з найбліжэйшых да Зямлі зорак — адлегласьць да яе складае каля 11,8 сьв. гадоў. Гэта аранжавы карлік зорнай велічыні 4,7 — жоўты карлік Сонца толькі крыху большы і гарачэйшы.[1] У сыстэме была знойдзеная таксама падвойная пара карычневых карлікаў, якая здаўна зьяўляецца прыярытэтным кандыдатам для дасьледваньняў SETI.[2]
Індзеец ёсьць прыстанкам для яскравай падвойнай зоркі θ Індзейца, кампанэнты якой можна адрозьніць у невялікі аматарскі тэлескоп. Сыстэма знаходзіцца за 97 сьв. гадоў ад Зямлі; першасны кампанэнт — белая зорка зорнай велічыні 4,5, другасны кампанэнт — белая зорка з зорнай велічынёй 7,0.[1]
T Індзейца — адзіная яскравая зьменная зорка ў сузор’і. Гэта паўправільны чырвоны гігант з пэрыядам у 11 месяцаў, які знаходзіцца за 1900 сьв. гадоў ад Зямлі. Мінімальная зорная велічыня складае 7, максымальная — 5.[1]
Індзеец быў адным з дванаццаці сузор’яў, створаных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Пітэра Дырксона Кейсэра і Фрэдэрыка дэ Гаўтмана.[1] Упершыню сузор’е было выяўлена на 35-см нябесным глёбусе, створаным у 1597 (або 1598) годзе Плянцыем і Ёдакусам Хондыем. У 1603 годзе сузор’е было выяўлена ў зорным атлясе Ёгана Баера — «Уранамэтрыі».[3] Плянцыюс выяўляў сузор’е як аголенага чалавека са стрэламі, які ня меў луку.[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.