Індаарыйскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
І́ндаары́йскія мовы (таксама вядомыя як інды́йскія) — найбольш распаўсюджаная група моваў на індыйскім субкантынэнце, якая прадстаўляе зь сябе групу ў складзе індаіранскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і.
- Ня варта блытаць з індаіранскімі мовамі.
індаарыйская група | |
індыйская | |
Народнасьць | індаарыйскія народы |
---|---|
Арэал | Паўднёвая Азія |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Склад |
галіна пагары, паўночназаходняя, заходняя, цэнтральная, усходняя, паўднёвая галіны
(2-4 галіны традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі) |
Колькасьць носьбітаў | каля 1,5 млрд чал. |
ISO 639-5: | inc |
|
Носьбіты індаарыйскіх моваў утвараюць каля паловы носьбітаў усіх індаэўрапейскіх моваў, налічваючы 1,5 млрд чал. з 3 млрд чал., а таксама больш за палову сучасна прызнаных індаэўрапейскіх моваў.
Найбуйнейшымі паводле колькасьці носьбітаў мовамі сярод індаарыйскае групы зьяўляюцца мова гіндустані (гіндзі і ўрду, якія часам лічацца адзінай мовай, 240 млн носьбітаў разам), бэнгальская мова (каля 230 млн чал.), мовы панджабі (каля 110 млн чал.)[1], маратгі (каля 70 млн чал.), гуджараці (каля 45 млн чал.), бгаджпуры (каля 40 млн чал.), орыя (каля 30 млн чал.), сіндгі (каля 20 млн чал.), сынгальская мова (каля 16 млн чал.), нэпальская мова (каля 14 млн чал.), чытагонская мова (каля 14 млн чал.) і асамская мова (каля 13 млн чал.). Носьбіты гэтых моваў складаюць большасьць з усіх носьбітаў індаарыйскіх моваў, налічваючы 900 млн чал.