швэдзкая акторка From Wikipedia, the free encyclopedia
Інгрыд Бэргман (па-швэдзку: Ingrid Bergman; 29 жніўня 1915, Стакгольм, Швэцыя — 29 жніўня 1982, Лёндан, Вялікабрытанія) — швэдзкая й амэрыканская акторка. У рэйтынгу Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва — 100 найвялікшых зорак кіно за 100 гадоў паводле вэрсіі AFI — займае 4-е месца. Тройчы ляўрэат прэміяў «Оскар» і «Давід і Данатэла», чатыры разы — прэміі «Залаты Глёбус», двойчы — прэміі «Эмі», першы ляўрэат прэміі «Тоні» (1947).
Інгрыд Бэргман | |
па-швэдзку: Ingrid Bergman | |
Дата нараджэньня | 29 жніўня 1915 |
---|---|
Месца нараджэньня | Стакгольм, Швэцыя |
Дата сьмерці | 29 жніўня 1982 (67 гадоў) |
Месца сьмерці | Лёндан, Вялікабрытанія |
Прычына сьмерці | рак малочнай залозы |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Навуковая сфэра | акторства[d] |
Гады дзейнасьці | 1934—1982 |
Бацька | Юстус Бэргман[d] |
Дзеці | Пія Ліндстрэм[d], Ізота Інгрыд Расэліні[d] і Ізабэла Расэліні[d] |
Узнагароды | «Оскар» (1944, 1956, 1974) |
IMDb | ID nm0000006 |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Подпіс | |
Вучылася ў школе пры Драматычным тэатры ў Стакгольме. У кіно пачала здымацца з 1934 году. Акторка шматграннага таленту, разнастайных амплюа, пераймала ў сваёй творчасьці розныя стылі й творчыя манэры, спэцыфіку розных нацыянальных школаў.
Сусьветнае прызнаньне атрымала пасьля здымак у стужках «Газавае сьвятло» (1944, прэмія «Оскар»), «Анастасія» (1956, прэмія «Оскар»), «Зачараваны», «Дрэнная слава» ў ЗША; «Стромбалі, зямля божая» (1950), «Эўропа-51» (1951) у Італіі, «Алена й мужчыны» (1956) у Францыі, «Жоўты ролс-ройс» (1965), «Кветка кактуса» ў Вялікабрытаніі, а таксама ў фільмах «Свэдэньельмы» (1935), «Забойства ва Ўсходнім экспрэсе» (1975, прэмія «Оскар»), «Восеньская саната».
Разам з А. Бургес аўтар кнігі «Мая гісторыя», якая выйшла ў 1980 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.