Імпрэсіянізм
мастацкі кірунак XIX стагодзьдзя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Імпрэсіянізм (па-француску: impressionnisme, ад impression — «уражаньне») — кірунак у мастацтве апошняй трэці XIX — пачатку XX стагодзьдзяў, зарадзіўся ў Францыі й затым распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце.
Прадстаўнікі гэтага кірунку імкнуліся найбольш натуральна й непрадузята захаваць рэальны сьвет у яго рухомасьці й зьменлівасьці, перадаць свае мімалётныя ўражаньні. Звычайна пад тэрмінам «імпрэсіянізм» маецца на ўвазе напрамак у жывапісе, хоць яго ідэі таксама знайшлі сваё ўвасабленьне ў літаратуры й музыцы.