Ізраільская палітыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
У ізраільскай палітыцы пераважаюць сіянісцкія партыі. Традыцыйны вылучаюць тры іхнія плыні: сацыялістычную (сацыял-дэмакраты), рэвізіянісцкую (кансэрватары) і рэлігійную, найбольшыя зь якіх дзьве першыя. Дзейнічаюць таксама некалькі несіянісцкіх артадаксальных рэлігійных партыяў, левых груповак, а таксама несіянісцкія і антысіянісцкія арабскія партыі.