Ідал (японская поп-культура)
мэдыя-пэрсона ў Японіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ідал (па-японску: アイドル айдору?, ад ангельскага слова «idol») — у японскай поп-культуры маладая мэдыя-пэрсона (сьпявак, актор, мадэль і г.д.) зь мілым і нявінным іміджам, звычайна падлеткавага ўзросту[1][2][3][4]. Ідалы зьяўляюцца асобнай катэгорыяй японскіх артыстаў.
Тэрмін камэрцыялізаваны японскімі агенцтвамі па пошуку талентаў, некаторыя зь якіх спэцыялізуюцца на ідалах. Агенцтва набіраюць дзяцей і падлеткаў, якія міла сябе вядуць, і робяць зь іх зорак. Ідалы зьяўляюцца аб’ектам любові фанатычных прыхільнікаў. Існуе таксама меркаваньне, што японцы бачаць ідалаў як сёстраў ці звычайных мілых суседзкіх дзяўчынак[1][2][3][4][5].
Можна сказаць, што ў японскай папулярнай музыцы сьпевакі-ідалы ўтвараюць пэўны жанр. Яны выконваюць адмысловы выгляд сэнтымэнтальных песень, якія не вымагаюць асаблівага вакальнага майстэрства, але артыст павінен быць мілым і абаяльным. У сваёй паўсядзённым жыцьці ідалы таксама павінны адпавядаць сваім песьням, так каб мець ідэальна чысты публічны імідж і быць прыкладам для маладога пакаленьня[1][2].