Іван Ціхан
беларускі кідальнік молата From Wikipedia, the free encyclopedia
беларускі кідальнік молата From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Рыго́равіч Ці́хан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі лёгкаатлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў у Пэкіне (2008). На Алімпійскіх гульнях у Атэнах у 2004 году заняў другое месца, але ў 2012 годзе быў пазбаўлены яго праз допінг, які быў выяўлены пры пераправерцы пробаў 2004 году. Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў 2016 году.
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Лёгкая атлетыка (мужчыны) | ||
Бронза | 2008 | Кіданьне молата |
Срэбра | 2016 | Кіданьне молата |
Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы Глоўсевічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.
Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.
У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтры. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтры.
Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтры, што ўсяго на адзін сантымэтар горш за сусьветны рэкорд савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.
На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.
У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтру ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.
11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два гады, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.
Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.
Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала станоўчы вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лязане.
16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.
10 чэрвеня 2010 году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі[1].
У жніўні 2012 году перад Алімпійскімі гульнямі ў Лёндане быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжываньне допінгу ў часе Алімпійскіх гульняў 2004 году і чэмпіянату сьвету 2005 году[2]. У красавіку 2014 году Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі анулявала ўсе вынікі Ціхана ў пэрыяд з 22 жніўня 2004 году да 21 жніўня 2006 году, сярод іх другое месца на Алімпіядзе 2004 году і першае месца на чэмпіянаце сьвету 2005 году[3].
На Алімпійскіх гульняў 2016 году здабыў срэбраны мэдаль, кінуўшы снарад на 77,79 м[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.