Іва́наўская во́бласьць (па-расейску: Ива́новская о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Іванава. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Уладзімерскай, Ніжагародзкай, Кастрамской і Яраслаўскай абласьцямі. Колькасьць насельніцтва на 2010 год складала 982 тысячы чалавек. Утворана 11 сакавіка 1936 году.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Іванаўская вобласьць
Ивановская область
Thumb
Герб
Thumb

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Іванава
Дата ўтварэньня 11 сакавіка 1936
Губэрнатар Міхаіл Мень
Насельніцтва (2010)
1 062 629[1] (48-е месца)
Шчыльнасьць 49,6 чал./км²
Плошча 21 437 км² (72-е месца)
Месцазнаходжаньне Іванаўскай вобласьці
Thumb
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-IVA
Код аўтам. нумароў 37
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Закрыць

Геаграфія

Вобласьць разьмешчана ў цэнтры эўрапейскай часткі Расеі. Большая частка ляжыць у міжрэччы Волгі й Клязьмы. Паверхня вобласьці — нізінная, слаба ўзгорыстая раўніна, прыпаднятая над узроўнем мора на 130—150 мэтраў. Невялікія ўзвышэньні сустракаюцца на паўднёвым захадзе, каля ўскраіны Маскоўскага ўзвышша, а на поўначы знаходзіцца ўчастак Галіцкага ўзвышша, тут на высокіх вучастках разьмешчаны гарады Фурманаў, Прыволск і Плес. Найвышэйшы пункт вобласьці — 196 мэтраў над узроўнем мора знаходзіцца ў Заволскім раёне.

Карысныя выкапні

Іванаўская вобласьць бедная на карысныя выкапні. Распаўсюджаныя выкапні маюць ападкавае паходжаньне.

Расьліннасьць

Вобласьць разьмешчана на стыку дзьвюх зонаў: эўрапейскай тайгі й зьмешаных лясоў. Усяго лясы займаюць 48% тэрыторыі вобласьці, а лугі каля 10%. Асабліва гэта датычыцца лясістых Заволскага, Юскага й Цейкаўскага раёнаў. У 1972 годзе флёра вобласьці ўключала амаль тысячу відаў дзікарослых і культурных расьлінаў[2].

Насельніцтва

Па стане на 2008 год колькасьць насельніцтва складала 1079,6 тысяч чалавек, зь якіх у гарадох пражывала 80% насельніцтва. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы. Сярод нацыянальных меншасьцяў ёсьць украінцы, татары, армяне, азэрбайджанцы, беларусы, мардва, чувашы, малдаване й іншыя.

Эканоміка

Валавы рэгіянальны прадукт на 2006 год склаў 52,5 млрд расейскіх рублёў. Гэты паказчык на душу насельніцтва традыцыйна зьяўляецца самымі нізкім у Цэнтральнай фэдэральнай акрузе й па выніках 2009 году быў амаль у тры разы ніжэйшы за сярэдні па Расеі.

Структуру эканомікі адрозьнівае высокая доля сэктара дзяржаўных паслугаў (17,6% ВРП у 2006 годзе). У прамысловасьці фармуецца каля 34,1% ВРП, зь іх 20,1% былі здабыты ў апрацоўчых вытворчасьцях, перш за ўсё лёгкай прамысловасьці, энэргетыцы й машынабудаваньні, 3,9% — у будаўнічым комплексе. У аграпрамысловым комплексе ствараецца 8,0% СУП.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.