гістарычнае графства Ангельшчыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Ё́ркшыр (па-ангельску: Yorkshire, [ˈjɔrkʃər] — гістарычнае графства на поўначы Ангельшчыны, найвялікшае ў Вялікабрытаніі[3]. Плошча — 11 903 км².
Ёркшыр | |
Yorkshire | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | гістарычнае графства |
Адміністрацыйны цэнтар | Ёрк |
Райдынгі | 1 паўночны • 2 заходні • 3 усходні |
Найбуйнейшыя гарады |
|
Дата скасаваньня | 1974 |
Насельніцтва (1991) | 3 978 484 чал[2] |
Плошча | 11 903 км² |
Шырата | 54 |
Даўгата | -2 |
Месцазнаходжаньне Ёркшыру | |
Ёркшыр на мапе Ангельшчыны
| |
Мапа Ёркшыру | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +0 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Мяжуе зь іншымі гістарычнымі графствамі: Дарэмам, Лінкальншырам, Нотынгэмшырам, Дэрбішырам, Чэшырам, Лянкашырам і Ўэстмарлэндам[4]. Падзяляецца на тры гістарычныя раёны, або райдынгі: паўночны, заходні і ўсходні.
Цяпер Ёркшыр не зьяўляецца адміністрацыйнаю адзінкаю: у 1974 року была праведзеная рэарганізацыя, і гістарычнае графства было пераўтворанае ў адміністрацыйныя графствы Паўночны Ёркшыр, Паўднёвы Ёркшыр, Заходні Ёркшыр ды Ўсходні райдынг Ёркшыру. Большая частка Ёркшыру ўваходзіць у склад рэгіёну Ёркшыр і Гамбэр.
Назва графства складаецца з назвы цэнтральнага месца Ёрк ды ангельскае адміністрацыйнае адзінкі шыр. Акрамя Ёрку, іншымі местамі зьяўляюцца Лідс, Шэфілд, Кінгстан-апон-Гал, Брэдфард ды Ўэйкфілд.
Эмблема Ёркшыру — белая ружа каралеўскага роду Ёркаў, якая выкарыстоўваецца і на сьцягу графства.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.