From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёргас Карагуніс (па-грэцку: Γιώργος Καραγκούνης; нарадзіўся 6 сакавіка 1977 году, Піргас, Грэцыя) — былы грэцкі футбаліст, паўабаронца. Апошнім клюбам гульца быў ангельскі «Фулгэм». Раней выступаў за нацыянальную зборную Грэцыі, правёўшы за каманду 139 матчаў. Ён больш за ўсё вядомы, як аўтар першага голу чэмпіянату Эўропы 2004 году, які дапамог камандзе перамагчы ў першым матчы на турніры, у якім грэкі нечакана сталі чэмпіёнам[1].
Ёргас Карагуніс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 сакавіка 1977 (47 гадоў) Піргас, Грэцыя | |
Рост | 176 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1995—1996 | Панатынаікос | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1998 1999—2003 2003—2005 2005—2007 2007—2012 2012—2014 |
Апалён Панатынаікос Інтэрнацыянале Бэнфіка Панатынаікос Фулгэм |
55 (9) 118 (25) 32 (3) 67 (3) 133 (16) 39 (1) |
Зборныя | ||
1999—2014 | Грэцыя | 139 (10) |
Ягоны стыль гульні ў спалучэньні з адносна невялікім ростам набылі яму параўнаньне з былой зоркай грэцкага футболу Міміса Дамазаса.
Улетку 1995 году, Карагуніс далучыўся да «Панатынаікосу» ва ўзросьце 18 гадоў, але было адпраўлены на два гады ў клюб «Апалён» Сьмірніс, дзе ён стаў сталым бамбардзірам на працягу двух сэзонаў. Акрамя «Панатынаікоса» за сваю кар’еру выступаў за італьянскі «Інтэрнацыянале» й партугальскую «Бэнфіку».
Карагуніс дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі ў матчы супраць зборнай Сальвадору ў 1999 годзе.
«Панатынаікос»:
«Інтэрнацыянале»:
Грэцыя:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.