From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёган Готфрыд Гале (па-нямецку: Johann Gottfried Galle, 9 чэрвеня 1812, Радыс — 10 ліпеня 1910, Патсдам) — выбітны нямецкі астраном, які адкрыў новую плянэту Нэптун.
Ёган Гале | |
Johann Galle | |
Дата нараджэньня | 9 чэрвеня 1812[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Радыс |
Дата сьмерці | 10 ліпеня 1910[1][2][3] (98 гадоў) |
Месца сьмерці | Патсдам |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Бэрлінскі ўнівэрсытэт імя Гумбальта |
Занятак | астраном, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | астраномія |
Месца працы | |
Сябра ў | Баварская акадэмія навук[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Скончыў Бэрлінскі ўнівэрсытэт, з 1835 пачаў працаваць памочнікам Ёгана Фрыдрыха Энке ў Бэрлінскай абсэрваторыі. З 1851 па 1897 гады быў дырэктарам абсэрваторыі й прафэсарам унівэрсытэта ў Брэславе (зараз Уроцлаў).
У 1872 годзе ўпершыню прапанаваў вызначаць паралякс Сонца паводле назіраньняў малых плянэт падчас іхніх супрацьстаяньняў. У гэтым жа годзе пры назіраньні малой плянэты Фоксі (№ 25) вывеў паралякс Сонца 8,87".
На працягу свайго жыцьця ён вывучаў камэты, і ў 1894 годзе, з дапамогай свайго сына Андрэаса Гале, ён выдаў табліцу-агляд з элемэнтамі арбітаў 178 камэт. Сам ён выявіў 3 камэты на працягу кароткага прамежку: з 2 сьнежня 1839 году да 6 сакавіка 1840 году. У 1872 годзе ўсталяваў тоеснасьць мэтэорнага патоку Андромэдыдаў зь камэтай Біелы. У 1843 годзе выявіў унутранае колца Сатурна.
23 верасьня 1846 году атрымаў ліст ад Урбэна Левэр’е з просьбай правесьці пошук заўранавай плянэты па вылічаным іхным каардынатам. У той жа вечар Гале адшукаў новую плянэту, якая атрымала пазьней назоў Нэптун. У ягоны гонар названыя кратэры на Месяцы й Марсе, колца Нэптуна й астэроід № 2097 (Гале 2097).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.