Фюзеляж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фюзеля́ж (фр.: fuselage, ад fuseau — верацяно) — корпус лятальнага апарата. Звязвае паміж сабойкрылы, апярэнне і (часам) шасі. Фюзеляж самалёта прызначаны для размяшчэння экіпажа, абсталявання і мэтавай нагрузкі. У фюзеляжы можа мясціцца паліва, шасі, рухавікі.
Канструкцыя самалёта тыпу лятаючае крыло, у патоўшчанай частцы якога месціцца ўсё, што звычайна размяшчаюць у фюзеляжы, разглядаецца асобна.