Стрэс
рэакцыя арганізма на ўздзеянне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стрэс (ад англ.: stress — ціск, націск, напор; прыгнёт; напружанне) — неспецыфічная (агульная) рэакцыя арганізма на ўздзеянне (фізічнае або псіхалагічнае), што парушае яго гамеастаз, а таксама адпаведны стан нервовай сістэмы арганізма (або арганізма ў цэлым). У медыцыне, фізіялогіі, псіхалогіі вылучаюць станоўчую (эўстрэс) і адмоўную (дыстрэс) формы стрэсу. Па характары ўздзеяння вылучаюць нервова-псіхічны, цеплавы або холадавы, светлавы, антрапагенны і іншыя стрэсы.
Якім бы ні быў стрэс, «добрым» або «дрэнным», эмацыйным або фізічным (або тым і іншым адначасова), уздзеянне яго на арганізм мае агульныя неспецыфічныя рысы.
Падвышае выпрацоўку наднырачнікамі картызолу, што выклікае ператварэнне бялкоў у вугляводы праз парушэнне клетачнага метабалізму, змяншэнне мышачнай тканкі і назапашванне белага тлушчу, павышэнне ўзроўню глюкозы, трыгліцырыдаў і халестэрыну ў крыві, узбуджэнне апетыту і павышэнне артэрыяльнага ціску.