Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у Рэспубліцы Беларусь значацца 4 аб’екты, гэта складае 0,4 % ад агульнага ліку (1052 на 2016 год). 3 аб’екты ўлучаны ў спіс па культурным крытэрыям і 1 аб’ект улучаны па прыродным крытэрыям, прытым ён прызнаны прыродным феноменам вылучнага хараства і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Апроч гэтага, па стане на 2016 год, 10 аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўлучэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які на той момант уваходзіла БССР, ратыфікаваў Канвенцыю пра ахову сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 кастрычніка 1988 года[2]. Аднак першы аб’ект, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, быў занесены ў спіс у 1992 годзе на 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (руск.) (бел., калі краіна здабыла незалежнасць.